На чэмпіянаце свету па біятлоне, што праходзіць у расійскім Ханты-Мансійску, беларус Яўген Абраменка заняў 26-е месца ў індывідуальнай гонцы з вынікам 51 хвіліна 55,8 секунды (0+0+1+1).

Уладзімір Алянішка фінішаваў 53-м (54.13,5; 0+1+1+0), Рустам Валіулін — 57-м (54.22,7; 0+3+0+0), Сяргей Новікаў — 62-м (54.38,3; 1+0+1+1) сярод 123 удзельнікаў.

Выйграў гонку нарвежац Тар’ёй Бё (48.29,9; 0+0+1+0).

9 сакавіка ў Ханты-Мансійску пройдзе жаночая індывідуальная гонка на 15 км.

Беларусы не маюць медалёў, спадзяемся, што пакуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?