1 ліпеня 2011 года тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі складзе 1,90 долара ЗША за 1 тону на 100 кіламетраў. Як паведамілапрэс-служба Міністэрства эканомікі, гэта прадугледжана пастановай № 21 ад 24 лютага 2011 года.
З 1 студзеня 2011 года дзейнічае тарыф 1,64 долара за тону на 100 км. Новы тарыф будзе вышэйшым на 15,8%.
Як пракаментавалі ў Мінэканоміцы, пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года і методыкай вызначэння тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.
Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе