Сёння працягнецца пасяджэнне Вышэйшага гаспадарчага суда па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі.
Як паведаміў дырэктар радыёстанцыі Юры Базан, вырашана прыцягнуць да працэсу спецыялістаў у галіне мовазнаўства. Яны правядуць лінгвістычную экспертызу той самай інфармацыі, якая, на думку Мінінфарма, ўтрымлівала «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».
Як адзначыў Базан, на пасяджэнні 9 сакавіка лінгвісты «скрыжаваўшы свае філалагічныя паюлі і прыйдуць да нейкага меркавання».
Між тым, довады «Аўтарадыё» аб неправамернасці санкцыяў зводзіліся, перш за ўсё, да таго, што ў эфіры прагучалі агітацыйныя матэрыялы зарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты. На дзяржаўным тэлебачанні і радыё таксама вялася агітацыя, прычым многія выступленні мелі яшчэ больш жорсткія формы, чым фраза аб «кухні і плошчы».