Гісторыя1010

Паўстанне Хмяльніцкага

Па-беларуску выйшла кніга з польскім поглядам на падзеі сярэдзіны XVII стагоддзя.

У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторыі Беларусі мелі месца падзеі, якія можна смела параўнаць з сённяшняй грамадзянскай вайной у Лівіі.

Адно што маштаб і тэмпы паўстання Хмяльніцкага па аб’ектыўных прычынах саступалі дзеянням Кадафі. У тыя часы любы ўзброены канфлікт унутры краіны расцягваўся на гады. У ХХ стагоддзі дастаткова некалькіх месяцаў, а то і тыдняў. Ды і матывы Хмяльніцкага не судаюць з матывамі лівійскіх паўстанцаў. Аднолькавым застаецца змест — вайна.

Усё большая паланізацыя, прыніжэнне правоў праваслаўных магнатаў, шляхецкая анархія, якая панавала ў Каралеўстве — усё гэта вельмі негатыўна настройвала жыхароў усходу краіны, а ў дадатак аслабляла ВКЛ.

Вынікам было паўстанне Хмяльніцкага. Падзеі, якія ў сучаснай Украіне ўспрымаюцца ледзьве не як вайна за незалежнасць. Украінцы даруюць Багдану ўсё — і тэрор уласнага насельніцтва, і варварскія нават для тых часоў метады вядзення вайны, і нават сувязь з Масквой.

Польскі погляд таксама адназначны і супрацьлеглы. Для Кракава і Варшавы Багдан Хмяльніцкі — гэта здраднік, які дзейнічаў выключна з мэтай раздзяліць дзяржаву і раздаць яе часткі суседзям, не забыўшыся пры гэтым на сябе.

Што думаць аб Хмяльніччыне беларусам, пакуль невядома. Тыя далёка няпоўныя артыкулы і публікацыі, што ўжо пабачылі свет, адказу не даюць. Магчыма, праца Вітальда Бярнацкага «Паўстанне Хмяльніцкага: ваенныя дзеянні ў Літве ў 1648 — 1649 гадах» дазволіць вызначыцца з поглядамі на адну з самых драматычных падзей нашай гісторыі.

Кніга выйшла літаральна на днях. Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў, напрыклад, можна набыць na knihi.by

Вітальд Бярнацкі, Паўстанне Хмяльніцкага: ваенныя дзеянні ў Літве ў 1648 — 1649 гг., Вільня-Беласток 2010, 183 с.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць