Прынятыя ўрадам і Нацбанкам Беларусі абмежаванні на валютным рынку перашкаджаюць пранікненню на беларускі рынак расейскіх тавараў, лічаць у пасольстве РФ у Мітнску.

«Гэта рашэнне, вядома, будзе напружваць гандлёвыя адносіны Беларусі з Расеяй, будзе перашкаджаць пранікненню расейскіх тавараў на беларускі рынак», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» дарадца па эканамічных пытаннях амбасады РФ у Беларусі Андрэй Кузняцоў.

Паводле яго слоў, Мінэканамразвіцця РФ «гэтым пытаннем займаецца». «МЭРГ мае адпаведнай інфармацыяй, гэтая тэма ўжо знаходзіцца на кантролі. Усе пытанні спачатку будуць зададзены на экспертным узроўні, потым — на больш высокім узроўні», — адзначыў саветнік.

Ён лічыць, што «дадзенае рашэнне не будзе нічым, акрамя як раздражняльнікам для ўсіх краін, з якімі гандлюе Беларусь, не толькі для Расеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?