20-гадовы Мікіта Ліхавід азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы, якую распачалі супраць яго ў шэрагу іншых дзесяткаў спраў пасля падзей 19 снежня.

Мікіта Ліхавід адсядзеў 15 сутак за ўдзел у несанкцыянавай уладамі дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У часе адбыцця арышту яго дапытвалі следчыя КДБ. У выніку Мікіце прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Маці Мікіты Алена Ліхавід распавядала раней «Народнай волі», што следчыя спрабавалі праз бацькоў хлопца дабіцца ад яго паказанняў аб тым, што ён удзельнічаў у акцыі з-за таго, што арганізатары паабяцалі яму за гэта грошы ці бутэльку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?