Сёньня у Злучаных Штатах пачынае функцыянаваць новая кампутарная сыстэма, задачай якой будзе выяўленьне патэнцыйных тэрарыстаў. Сыстэма будзе зьбіраць усе зьмешчаныя ў пашпартах і візах дадзеныя асобаў, якія пераяжджаюць межы ЗША, і захоўваць іх на працягу 40 год. Апроч таго, інфармацыя штораз будзе актуалізавацца. Праграма будзе рабіць выснову, да якой групы рызыкі належыць тая ці іншая асоба. Усе гэтыя захады павінны зьменшыць рызыку замахаў. Падарожнікі, аднак, ня змогуць даведацца, да якой жа групы іх аднесьлі. Сыстэма сустрэла вострую крытыку з боку абаронцаў грамадзянскіх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?