Заўтра адбудзецца прызначэньне новага галоўнага трэнера менскага футбольнага клюба МТЗ-РІПА. Нагадаем, што пасьля лістападаўскага сыходу з каманды Юрыя Пунтуса, які зараз значальвае толькі нацыянальную зборную Беларусі, пост кіраўніка каманды трактарабудаўнікоў застаецца вакантным.
Паводле зьвестак газэты "Прессбол", новым коўчам МТЗ-РІПА стане Эдуард Малафееў, які сёлета трэнераваў шатляндзкі «Хартс» (Эдынбург), а да яго літоўскі «Каўнас».\
Усе тры каманды ўваходзяць у холдынг, створаны літоўскім магнатам Уладзімерам Раманавым.