3 сьнежня ў Магілёве ў раёне Савецкай плошчы, на пешаходным мосьце, зноўку зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Сьцяг правісеў 50 хвілінаў, пасьля чаго на месцы здарэньня зьявіліся супрацоўнікі ДAІ ды прыбралі палотнішча.
Сьведкі здарэньня кажуць, што бачылі пяцёх маладзёнаў, якія круціліся каля мосту – аднак ніхто зь вядомых у горадзе грамадзкіх арганізацыяў адказнасьці на сябе ня ўзяў.