Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Бернд Штанге агучыў спіс гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў матчы адборачнага раунда чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Албаніі, які адбудзецца 26 сакавіка ў Тыране, і ў таварыскім матчы супраць зборнай Канады, які пройдзе 29 сакавіка ў Антальі (Турцыя), паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Варатары: Юры Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург), Антон Амельчанка («Лакаматыў», Масква), Сяргей Верамко («Севастопаль», Украіна)

Абаронцы: Ігар Шытаў, Аляксандр Юрэвіч (абодва — БАТЭ, Барысаў), Сяргей Сасноўскі («Томь, Томск), Максім Жаўнерчык («Дынама» Мінск), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Кубань), Сяргей Амельянчук («Церак» , Грозны), Дзмітрый Молаш («Крылы Саветаў», Самара), Дзяніс Палякоў («Шахцёр», Салігорск).

Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар», Кубань), Сяргей Кісляк («Рубін», Казань), Ян Цігараў («Томь», Томск), Аляксандр Бычанок («Дынама» Мінск), Сяргей Крывец («Лех», Познань), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія), Александр Глеб («Бірмінгем», Англія), Максім Бардачоў (БАТЭ, Барысаў), Вячаслаў Глеб («Дынама», Мінск).

Форварды: Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Леанід Ковель («Дынама», Мінск).

Для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Канады таксама выкліканыя Цімафей Калачоў («Растоў», Растоў-на-Доне) і Сяргей Карніленка («Блэкпул», Англія).

Плануецца, што Дзяніс Палякоў, выкліканы ў нацыянальную зборную, адправіцца ў размяшчэнне моладзевай зборнай Георгія Кандрацьева для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць аднагодкаў з Чэхіі і Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?