10.03.2011 / 15:10

«Божа! Уратуй нас, бо ты можаш!» 4

Гэтыя словы напісаныя на малюнку, які даслаў з турмы Алесь Кіркевіч.

Такімі словамі распачалася 9 сакавіка малітва «Запалім разам Зніч Свабоды». Малітвы салідарнасці з палітвязнямі адбываюцца штодзённа, а 20-й гадзіне каля Чырвонага касцёла ў Менску.

Гэтыя словы напісаныя на малюнку, які даслаў з турмы намеснік старшыні Маладога Фронту Алесь Кіркевіч. На рысунку нацысты трымаюць у палоне хлапцоў-партызан. Напрошваюцца алюзіі, хто сёння партызаны і хто сёння — акупанты.

Удзельнікі малітоўнай ініцыятывы вырашылі кожны раз перад малітвай «Ойча наш» звяртацца да Бога словамі Алеся Кіркевіча: «Божа! Уратуй нас, бо ты можаш!» Пра гэта паведамляе сайт mfront.net.

9 сакавіка ля касцёла прагучалі таксама новыя вершы Уладзімера Яроменка, якія ён даслаў з-за кратаў.

Малюнак, дасланы з турмы Алесем Кіркевічам.

СГ

0
Ініцыятыва "Нельга забыць! / Адказаць
10.03.2011 / 15:23
«Божа! Уратуй нас, бо Ты можаш!» Як кранаюць душу гэтыя словы мальбы. Як нашым хлопцам цяжка за кратамі! Мы павінны быць салідарнымі дзеля таго, каб як мага хутчэй вызваліць нашых родных, нашых сяброў, нашых героеў. Далучайцеся! Штодня а 20 -00 каля Чырвонага касцела малітва за палітзняволенных, за бязвінных ахвяраў пераследу.Няхай гарыць наш Зніч Свабоды, як знак салідарнасці са зняволеннымі і як знак супрацьстаяння Злу .
0
Праўдалюбаў / Адказаць
10.03.2011 / 16:50
Малітва: Зрабі ты-Божа,Божа-Правы: Лукаваму ад нас выправы! Зямлю,каб нашу ён пакінуў;-З вачэй навекі нашых згінуў.Цябе мы ,Божа, вельмі просім , Хвалу табе штодзень прыносім: Прэч прагані ты -сатану; З краіны нашай " в его страну" !
0
Ігар зь Менску / Адказаць
10.03.2011 / 17:19
Пане рэдактару! Вернікі пішуць слова "Бог", словы якімі яны называюць Бога, а таксама займеньнікі ("Ты", "Тваё" і г.д.) зь вялікай літары. Вы, канечне, у сваіх матэрыялах можаце пісаць, як вам падабаецца ці як лічыце правільным, але цытаты са Сьвятога Пісьма ці малітваў вернікаў падавайце, калі ласка, у адпаведнасьці з традыцыямі тых, хто шануе Сьвятое Пісьмо і моліцца.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру