Мужчына узламаў кватэру былой сужыцелькі, з’еў тое, што было ў лядоўні, пасля чаго скраў каля 10 кілаграмаў капусты.

З раніцы «палячыўшыся» бутэлькай пладова-ягаднага віна, 40-гадовы рабочы сельгаспрадпрыемства вырашыў наведацца да былой сяброўкі, з якой раней жыў грамадзянскім шлюбам. Адчыніць дзверы пакінутымі з ранейшых часоў ключамі не атрымалася, гаспадыня змяніла замкі. Аднак гэта мужчыну не спыніла — захапіўшы дома сякеру, ён вярнуўся да кватэры былой сужыцелькі. Узламаўшы замок, няпрошаны госць наўпрост пайшоў на кухню да лядоўні і пачаў закусваць выпітае нядаўна спіртное.

Пад’еўшы, зламыснік вырашыў не пакідаць жыллё былой сяброўкі з пустымі рукамі. Спадабалася капуста, што ляжала на кухні. Сабраўшы яе, мужчына рушыў на рынак, дзе збыў тавар па вельмі непрывабнай цане. Выручкі хапіла на чарговую вінную бутэльку. Спусташальніка лядоўні і выкрадальніка капусты неўзабаве затрымалі.

У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа па арт. 205 Крымінальнага кодэкса («Крадзеж»), вынікам якой можа стаць да 4-х гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?