Партыя БНФ выступіла з заявай наконт канфлікту паміж намеснікам старшыні «Партыі БНФ» Рыгорам Кастусёвым і галоўным рэдактарам «Народнай волі» Іосіфам Сярэдзічам. У ёй «Народная Воля» называецца «адным з самых моцных байцоў у агульным фронце барацьбы з дыктатурай».

Партыя заклікае Кастусёва і Сярэдзіча да стрыманасці ў палеміке, а таксама да спынення ўзаемных публічных абвінавачванняў дзеля хутчэйшага вырашэння канфлікту.
Апроч таго, вырашана звярнуцца да Камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, каб даследаваць публікацыі, якія сталі прычынай канфлікту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?