10.03.2011 / 16:28

Праляскоўскі працягвае змагацца з «Аўтарадыё» 6

Міністэрства інфармацыі Беларусі будзе абскарджваць рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду па пазовах ЗАТ «Аўтарадыё» да Мінынфарму, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

«Я вельмі зьдзіўлены вынікамі гэтага разбору. Прынятыя судзьдзём Валерыем Шобікам рашэньні не лічу справядлівымі», — сказаў міністар.

Праляскоўскі падкрэсьліў, што «Мінынфарм зробіць усё магчымае, каб аднавіць справядлівасьць». У прыватнасьці, у найбліжэйшы час мяркуецца падаць касацыйную скаргу ў Касацыйную калегію Вышэйшага гаспадарчага суду, удакладніў міністар.

Учора Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўднымі рашэньне камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Беларусі ануляваць права ЗАТ «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае перадаваньне, а таксама вынесенае «Аўтарадыё» папярэджаньне Міністэрства інфармацыі.

Міністэрства абвінаваціла радыёстанцыю ў «невыкананьні творчай канцэпцыі і публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Абвінавачаньне было зьвязанае з разьмяшчэньнем у эфіры радыё агітацыйных матэрыялаў альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, у адным зь якіх зьмяшчалася фраза «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

0
Вася / Адказаць
10.03.2011 / 16:40
Што ёсьць "экстрэмізмам" Аўтарадыё? Рэклама ці выступы кандыдадаў у прэзідэнты? Тады Ярмошыну пад суд - за рэгістрацыю экстрэмістаў у якасьці кандыдатаў у прэзідэнты!
0
Сырок разладу / Адказаць
10.03.2011 / 19:41
Наколькі я ведаю, спадар праляскоўскі, бухая у працоўны час, парушыў ажно тры дэрэктывы саміведаецекаго. http://nn.by/?c=ar&i=50212 Ці гэта, можа, уваходзіць у яго службовыя абавязкі? Падайце хто-небудзь позву куды-небудзь... 2. Рэкляма спіртавых напояў так-сама...
0
этот пролесковский экстримист какой-то! / Адказаць
10.03.2011 / 19:47
уже и суд белорусский считает несправедливым! Да как он смеет! Только суд может решить, что справедливо, а что нет.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру