Карэспандэнт «НН» Алесь Пілецкі быў выдалены з залы суда да грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам.

А. Пілецкі вёў з залы суда онлайн рэпартаж. А 15:50 да яго падышоў міліцыянт, папрасіў падняцца і вывеў за залы, дзе перадаў на калідоры спецназаўцам.

Тыя праверылі яго смартфон і забаранілі вяртацца ў залу па рэчы.

А. Пілецкі папрасіў кнігу скаргаў у судзе, папрасілі пачакаць, чакаў 20 хвілін, але кнігі так і не атрымаў.

Рэдакцыя рыхтуе скаргі міністру унутраных спраў і генеральнаму пракурору на дзеянні работнікаў міліцыі.

***

Пазней А.Пілецкі змог вярнуцца ў залу суда і забраць рэчы. Міліцыянт, яік выводзіў яго, адмовіўся назваць сваёй імя, пасаду (бэджу на ім не было), а таксама прычыну, па якой журналіста выдалілі з залы суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?