10.03.2011 / 18:45

EUObserver: Раз Лукашэнка задзіраецца, будуць санкцыі эканамічныя 13

Дадатковыя захады будуць скіраваныя супраць прадпрыемстваў, якія фінансава падтрымліваюць лукашэнкаўцаў: «Белнафтахіма», «Трайпла», «Белтэхэкспарта», «Беларуськалія».

Паводле інфармацыі сайта EUObserver, дыпламаты Еўрасаюза рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сайт піша, што гэтыя дадатковыя захады будуць накіраваныя супраць прадпрыемстваў, якія фінансава падтрымліваюць беларускую наменклатуру, а менавіта — супраць «Белнафтахіма», «Трайпла», «Белтэхэкспарта», «Беларуськалія».

EUObserver піша, што новыя санкцыі плануюцца так,

каб адчувальна закрануць дзяржаўны бюджэт ды прыватныя даходы Лукашэнкі і ягонага атачэння, але пазбегчы сур’ёзнай шкоды для эканомікі краіны ды для кампаній ЕС у Латвіі, Літве, Нідэрландах і Польшчы.

Пакет санкцый, дадае сайт EUObserver, распрацоўваецца ў амбасадах ЕС у Мінску і дыпламатамі сярэдняга ўзроўню ў Брусэлі. Верагодна, што новыя санкцыі могуць быць зацверджаныя на пасяджэнні міністраў замежных справаў ЕС у красавіку.

Амбасада Венгрыі ў Мінску, якая прадстаўляе інтарэсы ЕС у Беларусі, адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю, паведамляе БелаПАН. «Я думаю, такога рашэння ў Брусэлі не было», — сказаў агенцтву пасол Фэрэнц Контра.

0
Санкцыі уводзім мы / Адказаць
10.03.2011 / 19:21
Я далучаюсь да санкцый, і больше не буду купляць аніякай прадукцыі "Трайпл". Далучайцесь і вы.
0
ДАЛУЧАЮСЬ ДА САНКЦЫЙ! / Адказаць
10.03.2011 / 19:44
Ни Трайпл, ни белгазет и журналов и т.д. + сабботирую Субботник!
0
звычайны маскаль / Адказаць
10.03.2011 / 20:22
Давайте подумаем, какую цель преследуют экономические санкции и как представляют себе механизм их воздействия на положение в Беларуси те, кто их вводят - США и некоторые страны Евросоюза. Цель, я думаю, изменить существующую политику Беларуси. А механизм, думаю, предполагают такой: введение санкций ухудшит экономическое положение беларусского народа, что вызовет недовольство и протесты против власти. Массовые мощные протесты, вызванные массовым и мощным ухудшением жизни, способны изменить политику власти и даже привести к её свержению. Благополучие народа при этом, оказывается не главным, оно лишь средство для достижения других целей. Знать бы каких... Что-то мне подсказывает, что те, кто избирает в своей игре средством - обнищание беларусского народа, по крайней мере, народу не друг.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру