Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даручыў распрацаваць праграму па зьніжэньні ў 2007 г. энэргаспажываньня на 10%

Выступаючы сёньня на апэратыўным паседжаньні ў мэрыі, кіраўнік гарадзкой адміністрацыі матываваў такое высокае заданьне сытуацыяй, што складваецца на рынку энэрганосьбітаў. "Пры гэтым зьмяншэньне спажываньня энэргетычных рэсурсаў у такім аб’ёме павінны дасягнуць усе суб’екты гаспадараньня незалежна ад формы ўласнасьці», – сказаў Міхаіл Паўлаў.

Старшыня Менгарвыканкаму распарадзіўся ствараць рабочую групу ў складзе спэцыялістаў Менскага гарадзкога упраўленьня па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў (ПЭР) і РУП «Менскэнэрга» і прыняць гэты дакумэнт на пасяджэньні выканкаму.

Як паведаміў начальнік ўпраўленьня па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем ПЭР Генадзь Дзьмітрыеў агульны аю’ём спажываньня ПЭР у Менску складае 3,8 млн.т умоўнага паліва. Адпаведна для дасягненьня скарачэньня энэргаспажываньня на 10% ў наступным годзе ў сталіцы спатрэбіцца ашчадзіць 380 тыс. тон умоўнага паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?