11.03.2011 / 14:02

Дзе будуць адбываць пакаранне асуджаныя удзельнікі Плошчы? 2

Новік — Віцебск, Малчанаў — Бабруйск, Парфянкоў — Орша.

Заўтра ўступаюць у законную сілу прысуды асуджаным удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 снежня Зміцеру Новіку і Аляксандру Малчанаву.
Іх абвінавацілі ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і пакаралі пазбаўленьнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.

Паколькі яны прынялі рашэньне не падаваць касацыйныя скаргі, 12 сакавіка завяршаецца 10-дзённы тэрмін для абскарджваньня прысудаў. Папярэдне вядома, што Зміцера Новіка накіруюць для адбываньня пакараньня ў папраўчую калонію «Віцьба-3», а Малчанава — у Бабруйскую калонію.

Аляксандр Атрошчанкаў, якога 2 сакавіка асуділі на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, падаў касацыйную скаргу і чакае даты яе разгляду ў судзе.

Раней абскардзіў рашэнне суду яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў. Судом Фрунзенскага раёна Менску ён быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Зараз Парфянкоў таксама чакае судовага рашэньня. Па звестках праваабаронцаў, яго мусяць накіраваць ў калонію ў Оршы.

0
A / Адказаць
11.03.2011 / 14:10
А чаму яны не захацелі абскарджваць прысуды???
0
Думка / Адказаць
11.03.2011 / 15:22
Можа iм за тое паабяцалi у блiзкi час выпусцiць на свабоду? Бацька "пашкадуе" ды выпусцiць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру