11.03.2011 / 16:08

З 16 сакавіка стаўка рэфінансавання скочыць да 12% 7

Крэдыты зноў папаўзуць уверх. Гэта робіцца для ўтаймавання інфляцыі.

Гэта робіцца для ўтаймавання інфляцыі.

З 16 сакавіка стаўка рэфінансавання паднімецца да 12%. Яна вырасце за раз ажно на 1,5%. Рашэнне прынятае Нацбанкам «у мэтах адэкватнага рэагавання на павышэнне ўзроўня інфляцыі». Нагадаем, за студзень-люты яна склала 4,2%.

Летась Нацбанк шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання на 0,5%.
Апошні раз - у верасні 2010 года.

Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.

ЯВ

0
Мінак / Адказаць
11.03.2011 / 17:14
разьвіцьцю эканомікі могуць спрыяць толькі танныя крэдыты, гэта прызнак набліжаючайся стагнацыі і.. краху рэжыма Этава.
0
Пытанне / Адказаць
11.03.2011 / 17:58
Прабачце, не разумею нiчога у эканомiцы. Растлумачце, калi ласка, цi бяспечна лi зараз браць крэдыт?
0
Юрген / Адказаць
11.03.2011 / 18:11
Ага-ага. Нясіце вашыя грошыкі на Поле цудаў... Ды толькі потым, калі страціце, не трэба галасіць!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру