11.03.2011 / 16:39

Польская контрразведка вылічыла 300 замежных шпіёнаў 1

Кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы Кшыштаф Бандарык прадставіў даклад, у якім даў справаздачу аб дзейнасці контрразведкі ў мінулым годзе.

Адным з пунктаў дакладу стала справаздача пра сачэнне за замежнымі шпіёнамі, якія дзейнічаюць у Польшчы. Па словах Бандарыка, усяго ў краіне выяўлена каля 300 замежных шпіёнаў, якія маюць дыпламатычны статус. Пры гэтым ён адзначыў, што экстрадыяваць нікога з разведчыкаў улады Польшчы не збіраюцца, бо такая мера выкарыстоўваецца толькі ў скрайніх выпадках, удакладняе «Польскае радыё». Усяго, па словах кіраўніка спецслужбы, у Польшчы акрэдытавана каля 2 тысяч замежных дыпламатаў.

На якія менавіта дзяржавы працуюць выяўленыя шпіёны, кіраўнік контрразведкі не патлумачыў. Між тым ён расказаў, што ў 2010 годзе спецслужба спыніла дзейнасць прадстаўніка пакістанскай тэрарыстычнай групоўкі «Лашкар-і-Тайба», які займаўся стварэннем у Польшчы лагістычнай базы. Па словах Бандарыка, пакістанец быў з краіны высланы.

Падчас канферэнцыі кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі таксама расказаў, што ўзначаленае ім ведамства рыхтуе папраўкі, якія прадугледжваюць узмацненне жорсткасці антышпіёнскага заканадаўства. У чым менавіта будуць заключацца змены, ён не патлумачыў.

У снежні 2010 года паведамлялася, што ў Польшчы да трох гадоў турмы быў прысуджаны расіец, які, па версіі следства, працаваў на ГРУ РФ. Выведнік быў раскрыты Агенцтвам ўнутранай бяспекі ў 2009 годзе. Вядомыя ініцыялы асуджанага — TJ, некаторыя крыніцы называлі яго Тадэвушам.

0
Юзик / Адказаць
11.03.2011 / 23:30
Сколько? аж целых 300, а чего не 600 или 1000?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру