11.03.2011 / 21:39

На судзе супраць Брэуса і Гапонава сведчыў спецназавец, які збіў Святлану Завадскую? Абноўлена, дадалося фота спецназаўца Давыдовіча ў судзе над расейцамі. 24

З супадзенняў — прозвішча, ініцыялы, месца працы і характар «пабояў».

З супадзенняў — прозвішча, ініцыялы, месца працы і характар «пабояў».

Амапавец Давыдовіч толькі што ўдарыў Святлану Завадскую. 7 ліпеня 2005

Спецназаўцы ў калідоры суда Юрый Давыдовіч крайні злева. Фота Радыё Свабода.

У рэдакцыю «НН» звярнулася Святлана Завадская, жонка зніклага ў 2000 г. журналіста Дзмітрыя Завадскага. У чацвер 10 сакавіка яна праглядала паведамленні з судоў над Арцёмам Брэусам, Іванам Гапонавым і Дмітрыем Мядзведзем. Чытаючы сведчанні міліцыянтаў яна звярнула ўвагу на знаёмае прозвішча.

Сярод супрацоўнікаў спецназу, якія на судзе выступалі ў якасці пацярпелых ад дзеянняў дэманстрантаў, ёй трапілася знаёмае прозвішча.
Святлана прыгадала гісторыю 6-гадовай даўніны, калі на акцыі памяці яе мужа 7 ліпеня 2005 г. яе ўдарыў кулаком у твар адзін з байцоў мінскага АМАПу. Пасля таго інцыдэнту яна дабівалася, каб на яе крыўдзіцеля завялі крымінальную справу, аднак марна. Пазней кіраўніцтва мінскага АМАПу паведаміла журналістам, што ў дзеяннях міліцыянта не знайшлі нічога незаконнага. Больш за тое, яго дзеянні трактавалі як самаабарону, бо, нібыта, першай яго ўдарыла па твары Завадская.
У атрыманых з пракуратуры дакументах пазначана прозвішча ды ініцыялы амапаўца — Давыдовіч Ю.М.

У некалькіх рэпартажах з залы суда, зробленых журналістамі незалежных СМІ («Наша Ніва», Еўрарадыё, Радыё Свабода), прагучала прозвішча пацярпелага Юрыя Далідовіча, 1975 года нараджэння, камандзіра ўзвода ПМСП. Аднак, паводле словаў журналіста «НН» Алеся Пілецкага, які вёў рэпартаж з суда, спецназавец стаяў спінай і гаварыў ціха. Журналісты запісвалі прозвішчы на слых і маглі памыліцца.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч таксама запісваў прозвішчы і імёны міліцыянтаў.

Камандзіра ўзвода ПМСП ён пазначыў у сваім нататніку, як Ігара Міхайлавіча Давыдовіча.
Ён таксама дапускае, што мог недачуць імя міліцыянта, таму не пэўны Ігар ён ці Юрый.

Святлана Завадская кажа, што яе гісторыю з падзеямі 19 снежня аб’ядноўвае яшчэ адзін момант.

Міліцыянт Давыдовіч, якога яна нібыта ўдарыла, скардзіўся на разбітыя вусны. На судзе над Дзмітрыем Мядзведзем пацярпелы Давыдовіч (Далідовіч?) таксама казаў пра разбітыя вусны.

Сямён Печанко

0
Kissin` TNT / Адказаць
11.03.2011 / 22:11
Бедны касманаўт! Усе яго зьбіваюць на горкі яблык! Але можа ён мазахіст і яму такая цяжкая праца падабаецца?
0
ЯК / Адказаць
11.03.2011 / 22:22
Трэба ўвесьці у беларускую мову новае слова - АМАЛПАВЕЦ.
0
Andrej / Адказаць
11.03.2011 / 22:30
Liudzi pamiatajuc i buduc pamiatac! Bydla!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру