Урад РБ, ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат» і беларуская дачка нямецкай кампаніі Interferm падпісалі інвестыцыйны дагавор аб будаўніцтве завода па вытворчасці хлебапякарных дражджэй на базе беларускага цукровага камбіната.
Адпаведная пастанова Саўміна № 281 было падпісана 9 сакавіка 2011 года.

Інвестыцыйны дагавор прадугледжвае будаўніцтва і ўвод эксплуатацыю ў лютым 2013 года завода магутнасцю 20 тыс. тон хлебапякарных дражджэй у год. Арыенціровачны кошт праекта (аб'ём інвестыцый) ацэньваецца на 25,1 млн еўра.

У мэтах рэалізацыі праекта нямецкі інвестар і цукровы камбінат стварылі СТАА «Интерферм» з размеркаваннем доляй адпаведна 74,99% і 25,01%.

Беларускія ўлады вялі перамовы аб будаўніцтве завода па вытворчасці дрожджаў з сярэдзіны 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?