«Беларускае таварыства глухіх» прымеркавала да Дню інвалідаў выданьне расейска-беларускага слоўніка мовы рухаў. Дапаможнік утрымлівае 5 тысячаў словаў, і яго наклад складае 2 тысячы асобнікаў. Жэсты ў слоўнікі пададзены з гледзішча абедзьвюх моваў

«Вынікам выданьня слоўніка, у разуменьні аўтараў, мусіць стаць вырашэньне праблемаў інтэграцыі і камунікацыі глухіх у грамадзтве. Наколькі гэта будзе мець практычны вынік, пакажа час. Аднак ужо само яго выданьне – станоўчы факт», – адзначае Станіслава Сівец, чалец Гомельскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства глухіх» і дырэктар гарадзкой школы для навучэнцаў з парушэньнямі слыха.

Трэба дадаць, што мерапрыемствы, прысвечаныя Дню інвалідаў, працягнуцца ў Гомельскай вобласьці да сярэдзіны сьнежня. На працягу гэтага часу ў рэгіёне адбудуцца дабрачынныя акцыі й канцэрты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?