Human Rights Watch разам з 130-цю іншымі праваабарончымі арганізацыямі і актывістамі заклікае Раду ААН па правах чалавека ўхваліць рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні правоў чалавека ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Урад стварыў крызіс правоў чалавека ў Беларусі. Рада па правах чалавека ААН не павінна пакідаць гэта па-за ўвагай. Рэзалюцыя Рады павінна накіраваць уладам Беларусі жорсткі сігнал пра тое, што рэпрэсіі трэба спыніць», — заявіла дырэктарка аддзялення Human Rights Watch у Расіі Ганна Севарцян.

Заклік праваабаронцаў прымеркаваны да чарговай сесіі Рады ААН па правах чалавека, якая пачынае працу 14 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?