Лідару кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміру Някляеву дазволілі для працы карыстацца ноўтбукам,
але абмежавалі гэта шэрагам умоваў, паведаміла жонка палітыка і вядомага паэта Вольга Някляева:
«Трэба, каб аддаваў на праверку тое, што напісаў, супрацоўніку КДБ, які ёсць у ахове.
Ды іншае, усё распавесці зараз не магу. Але, мяркую, карыстацца ноўтбукам ён будзе».

Паўтара месяца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева трымаюць пад хатнім арыштам у гарадзкой двухпакаёвай кватэры. На мінулым тыдні з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя не адбыўся допыт, прызначаны Някляеву ў КДБ. «Ціск у мужа застаецца павышаны», — паведаміла 14 сакавіка Вольга Някляева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?