У Беларусі 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі. Роўна 17 гадоў таму, у 1994-м, быў прыняты першы Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што прымаў яе Вярхоўны Савет на чале з тагачасным спікерам Мечыславам Грыбам. Ягоны подпіс і стаіць пад дакументам.
У лістападзе 1996 года Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы А. Лукашэнкі. Яна надала больш правоў кіраўніку дзяржавы і істотна абмежавала магчымасці парламента.