21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі падчас святочнай цырымоніі ў Мінску адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Будуць адзначаныя пераможцы ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Да разгляду журы прымаліся дэбютныя кнігі, напісаныя па-беларуску аўтарамі ў веку да 35 год і выдадзеныя цягам 2010 году, а таксама грунтоўныя часопісныя і газетныя публікацыі.

Цырымонія адбудзецца ў галерэі «Ў».

Прозвішчы прэтэндэнтаў на прэмію:

У намінацыі «Паэзія»: Ірына Бельская. Падборка вершаў «…Бо ранак раніць». «Дзеяслоў», № 44. Ігар Кулікоў. Падборка вершаў «Закон узаемнае невылечнасці». «Дзеяслоў», № 47. Віталь Рыжкоў. Зборнік паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы». Менск, «Логвінаў», 2010.

У намінацыі «Проза»: Сяргей Егарэйчанка. «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам». «Літаратурная Беларусь»/«Новы час», кастрычнік 2010. Анка Упала. «Інь-Ян». Іранічныя аповеды. «Дзеяслоў», № 47. Наталка Харытанюк. «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката». Менск: «Логвінаў», 2010.

У намінацыі «Пераклад»: Антон Францішак Брыль / Джон Рональд Толкін. «Каваль з Вялікага Вутану». Менск, «Логвінаў», 2010. Пераклад з ангельскай. Наста Лабада / Тувэ Янсан. «Маленькія тролі і вялікая паводка». Менск: «Зміцер Колас», 2010. Пераклад са шведскай. Вольга Цвірка / Мікаэль Ніэмі. «Папулярная музыка з Вітулы». Менск: «Логвінаў», 2010. Пераклад са шведскай.

***

Выступяць пісьменнікі і перакладчыкі Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, а таксама — маладыя аўтары, творы якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі і песні на вершы Максіма Багдановіча ў выкананні беларускіх музыкаў. Пасля цырымоніі адбудзецца аўтограф-сесія пераможцаў у кнігарні выдавецтва «Логвінаў» пры галерэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?