Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і давераная асоба Андрэя Саннікава Зміцер Бандарэнка даслаў жонцы Вользе Бандарэнка ліст з СІЗА КДБ.
«Інфармацыі тут, вядома, не хапае (ўжываецца нават тэрмін «інфармацыйная дэпрывацыя»). Асабліва для чалавека, які апошнія гады жыў у Інтэрнэце. З іншага боку ёсць агульная інфармацыя, якую раней ігнараваў і такія простыя радасці як разгадванне крыжаванак, падбор бібліятэчных кніг! Шмат яшчэ старых савецкіх, але цяпер да нас трапілі нават Стругацкія «Цяжка быць Богам»… Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе… «, — цытуе Вольга Бандарэнка сайту charter97.org вытрымкі з ліста мужа.
Палітвязень адзначае, што ён не можа атрымаць Біблію на беларускай мове:
«Біблію і малітоўнік перадаць не атрымаецца. Прыйдзецца купляць на расейскай. На роднай мове прышлеш пазней у калонію. Хаця вось кажуць, што і туды нельга. Ну, гэта не крытычна, пры тым, што дзіўна —
Заканчвае ліст Зміцер Бандарэнка словамі:
«Маліўся за Сашку (