У Беларусі няма падставы для ажыятажнага попыту на валюту. Пра гэта 15 сакавіка заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

"Мы ўжо другі год гаворым, што няма ніякай неабходнасці скупляць валюту. Курс стабільны і будзе заставацца стабільным у межах устаноўленага калідора плюс-мінус 8% да кошыка валют", - сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што для таго, каб змяніць калідор, неабходны ўказ прэзідэнта. Пракаповіч перакананы, што ў гэтым годзе такі ўказ не з'явіцца. "Тым больш што мы не выкарыстоўвалі існуючы калідор", -- сказаў ён.

Як адзначыў Пракаповіч, "у дачыненні да дэвальвацыі заўсёды ёсць спецыяльныя людзі, якія распаўсюджваюць чуткі, каб у Беларусі было дрэнна". "Гэта самы добры спосаб ўсіх узбудзіць, стварыць паніку, каб усе беглі ў банкі і скуплялі валюту", -- сказаў кіраўнік Нацбанка.

Нагадаем, 15 сакавіка Нацыянальны банк афіцыйна абверг чуткі "аб рэзкай дэвальвацыі" рубля.

Адказваючы на пытанне аб рэакцыі Расіі на ўвядзенне ў Беларусі абмежаванняў на набыццё валюты для закупкі імпарту, Пракаповіч сказаў, што ніякіх прэтэнзій расійскі бок не меў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?