15 сакавіка каля 12-й гадзіны дня супрацоўнік КДБ з’явіўся ў кватэры сястры Алеся Міхалевіча, Алены:
«Ён распытваў мяне, дзе мой брат. Ці ведаю я нешта аб яго месцазнаходжанні. Таксама параіў угаварыць яго вярнуцца ў Мінск, калі Алесь са мной звяжацца».

Кадэбіст спрабаваў запрасіць сястру экс-кандыдата на допыт, а 17-ай гадзіне, аднак позвы не меў і жанчына ісці адмовілася. Тады ён паведаміў, што афіцыйны допыт, з павесткай, адбудзецца 16 сакавіка.

«Тон размовы быў не вельмі прыемны. Кадэбіст гаварыў аб тым, што я магу спакойна з’явіцца да іх на допыт і мяне ніхто не будзе там катаваць. Жартаваў такім чынам. Увогуле,

наколькі мне падалося, то КДБ вельмі незадаволены знікненнем маёго брата і яго заявамі
», — распавяла карэспандэнту «НН» Алена Міхалевіч.

«Ні я, ні Мілана не ведаем нічога аб месцазнаходжанні Алеся. Адпаведна нічога не зможам рассказаць кадэбістам і я думаю, што гэтыя допыты — проста спроба аказаць ціск на нас. Аказаць ціск на самаго Алеся.

У сувязі з гэтым хачу заявіць, што калі з кімсьці з нашай сям’і нешта здарыцца — гэта будзе ляжаць на сумленні уладаў», — паведаміла Алена Міхалевіч.

Нагадаем, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч знік у ноч з суботы на нядзелю. Праз суткі, 14 сакавіка ў 00.20 у асабістым блогу палітыка з’явіўся запісаб тым, што ён знаходзіцца па-за зонай дасягальнасці беларускага КДБ і з’яўляцца на допыты больш не збіраецца.

Алесь Міхалевіч з’яўляецца абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Ён правёў у СІЗА КДБ больш за два месяцы і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Праз некаторы час Алесь Міхалевіч зрабіў сенсацыйную заяву аб тым, што падчас знаходжання ў СІЗА КДБ падвяргаўся катаванням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?