Былы апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які быў адпушчаны ў лютым з мінскага СІЗА пад падпіску аб невыяздзе уцёк з краіны ў ноч на панядзелак, заўважаны ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль».
Пра гэта паведамляе расійскі навінны партал newsland.ru. Цалкам верагодна, што Кіеў не з’яўляецца канчатковай кропкай маршруту Міхалевіча, адзначаецца ў публікацыі.

Нагадаем, раней некаторыя расійскія рэсурсы выказвалі гіпотэзу, што ёнперасёк беларуска-польскую мяжу на дыпламатычным аўтамабілі аднаго з пасольстваў.

Між тым пашпарт Міхалевіча дагэтуль знаходзіцца ў следчага.

Памежнікі не фіксавалі перасячэння мяжы грамадзянінам з прозвішчам Міхалевіч. Праўда, дыпламатычны транспарт яны, згодна з міжнароднымі канвенцыямі, не даглядаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?