У гэты дзень таксама прынята рабіць падарункі

6 сьнежня хрысьціянскія вернікі, што трымаюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць Дзень сьв. Мікалая.

Сьв. Мікалай быў рэальнай асобай, біскупам Міра, што жыў пры канцы ІІІ ст. – пачатку ІV ст на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Мы ня ведаем ні яго дня нараджэньня, ні нават году сьмерці. Але дакладна ведаем дзень ягонай сьмерці – 6 сьнежня. Таму і адзначаем за тры тыдні да Калядаў дзень абаронцы і ахоўніка, зь імем якога зьвязаныя розныя цуды.

Адразу пасьля сьмерці біскупа Міра пачаўся культ ягонага імя, які значна вырас з пашырэньнем хрысьціянства. І менавіта сьвяты Мікалай стаў асацыявацца з каляднымі падарункамі. У англасакскіх краінах падарункі ў панчохі дзецям кладзе Санта-Клаўс, у франкафонных – Сэн-Нікаля, у чэхаў і славакаў – Мікулаш. І толькі ў атэістычным Савецкім Саюзе падарункі – не на Божае Нараджэньне, а на Новы год! – прыносіў Дзед Мароз. Цяпер традыцыя паціху вяртаецца. І многія чакаюць не дзеда з сумнеўнай рэпутацыяй, а менавіта сьвятога Мікалая.

Праваслаўныя вернікі адзначаць гэтае сьвята 19 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0