На чыгуначным вакзале ў Мінску супрацоўнікі транспартнай міліцыі сумесна з прадстаўнікамі іншых праваахоўных органаў затрымалі 19-гадовага мінчука, які паспрабаваў вывезці пяць беларускіх прастытутак у Расію для сэксуальнай эксплуатацыі.

З прастытуткамі мінчанін пазнаёміўся на 9-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Віцебск, дзе яны працавалі. Хлопец прапанаваў ім сваё заступніцтва, абарону ад супрацоўнікаў міліцыі і бандытаў. За гэта яны павінны былі аддаваць яму ад траціны да паловы свайго заробку, які, з іх слоў, за ноч вар’юецца ад 100 да 500 даляраў. Дзяўчаты пагадзіліся.

Яны таксама адказалі згодай на прапанову выехаць у Маскву, якая паступіла ад сутэнёра праз нейкі час. Ён абяцаў ім большы заробак, чым у Беларусі, працу на трасе з сталымі кліентамі.

Пасля затрымання высветлілася, што прастытуткам было ад 16 да 24 гадоў.
Яны — мінчанкі. У некаторых былі сем’і і малыя дзеці.

У дачыненні перавозчыка жывога тавару транспартная міліцыя распачала справу па ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй), які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сутэнёр знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?