16.03.2011 / 17:10

Караткевіч вядомы і невядомы

У кнізе — падборка вершаў паэта, прысвечаная найбольшаму каханню яго жыцця.

Выйшаў зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў да 80-годдзя пісьменніка.

Кніга «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» складаецца з трох раздзелаў. «Уладзімір Караткевіч. Або паэма Гарскія Лойкі», «Белая песня ў лугах залацістых», «Свет мяне паўторыць».

«Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі» — зусім не паэтычны твор. Гэта эсэ, якое напісаў Алег Лойка ў 2008 годзе, перад смерцю. Ён расказаў пра пісьменніка, з якім сябравалі не адно дзесяцігоддзе.

«Белая песня ў лугах залацістых» — вершы і паэмы Караткевіча, адрасаваныя яго выкладчыцы гісторыі мастацтваў на Вышэйшых літаратурных курсах Ніне Молевай, а таксама іх ліставанне. Частка рускамоўных твораў Уладзіміра Сямёнавіча друкуецца ўпершыню. Адметна, што ўсе вершы і паэмы, а гэта два дзясяткі твораў, датаваныя 1959 годам.

«Свет мяне паўторыць» — паэтычныя і празаічныя прасвячэнні пісьменніку.

Замовіць кнігу можна тут.

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы / Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 368 с.

КМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру