16.03.2011 / 17:14

Дашкевіча будуць судзіць у дзень страты Каліноўскага 9

22 сакавіка. Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Мінска перанесены на аўторак 22 сакавіка.

Суд пачнецца, а 14-ай гадзіне, паведамляе радыё «Свабода» з спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна». У гэты ж дзень, а 10-й раніцы ў судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над яшчэ адным фігурантам справы аб масавых беспарадкахМікітам Ліхавідам.

Справу старшыні «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць судзьдзя Алена Шылько.

Першапачаткова суд над маладафронтаўцамі, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу) быў прызначаны на 21 сакавіка.

Маладафронтаўцаў затрымалі 18 снежня, перад самымі прэзідэнцкімі выбарамі.
Паводле версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў 18 снежня 2010 года з хуліганскіх памкненняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічнымі абцугамі збілі двух грамадзян. Дзяніс Лазар зранку 28 снежня быў адпушчаны на волю і ўсе падазрэнні з яго былі знятыя, справа ў адносінах да яго спынена. Абвінавачанне Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня. Падчас следства яны ўтрымліваліся ў Жодзінскім следчым ізалятары. 2 сакавіка іх перавялі у мінскі СІЗА № 1 па вул. Валадарскага.

Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

22 сакавіка — значны дзень у беларускай гісторыі.

22 сакавіка 1864 года на Лукішскім пляцы ў Вільні быў пакараны смерцю Кастусь Каліноўскі
, кіраўнік вызвольнага антырасійскага паўстання 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве.

СМ

0
Алесь / Адказаць
16.03.2011 / 18:55
Дарэчы 22 сакавіка а 10-й раніцы ў 1864 годзе на лукішскім пляцы быў пакараны смерцю герой Беларусі - Кастусь Каліноўскі.Сымбалічная дата...
0
zmit / Адказаць
16.03.2011 / 19:29
Страта - выразны паланізм
0
Кнехт / Адказаць
16.03.2011 / 19:36
Алесь напiсаў(ла) Сакавiк 16, 2011 у 17:55 Дарэчы 22 сакавіка а 10-й раніцы ў 1864 годзе на лукішскім пляцы быў пакараны смерцю герой Беларусі - Кастусь Каліноўскі.Сымбалічная дата. ================= А якое сымбалічнае месца!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру