16 сакавіка ў гарадскім пасёлку Астравец быў затрыманы і дастаўлены ў мясцовае аддзяленне міліцыі карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» і пазаштатны аўтар часопіса «Абажур» Сяргей Балай.
Журналіст прыехаў туды ў камандзіроўку, каб апытаць мясцовых жыхароў, як яны ставяцца да будаўніцтва Астравецкай АЭС, улічваючы апошнія падзеі ў Японіі.

— Да мяне падышлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку для праверкі дакументаў, калі я ўжо скончыў збіраць інфармацыю для рэпартажу, — распавёў Сяргей у тры гадзіны дня, знаходзячыся ў міліцыі. — Потым я адправіўся на вакзал, каб вяртацца ў Мінск, але прадстаўнікі праваахоўных органаў вярнулі. Яны даставілі мяне ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Зараз перапісваюць пашпартныя дадзеныя, пытаюцца, што я тут раблю. Сказалі, што тэлефанавалі мясцовыя жыхары, паведамілі, маўляў, па пасёлку ходзіць журналіст і штосьці распытвае. У сувязі з гэтым яны нібыта і павінны былі адрэагаваць.

Праз 15 хвілін Сяргей Балай ператэлефанаваў, сказаўшы, што тлумачэнні з яго узятыя, і супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілі адвезлі яго на вакзал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?