Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі выказаў спачуванні японскаму народу, «які вельмі мужна, са спакоем і разважлівасцю змагаецца са стыхіяй».

Як адзначыў мітрапаліт у звароце да вернікаў, «Беларусь, якая 25 гадоў таму даведалася горыч чарнобыльскай катастрофы, вельмі добра разумее сітуацыю, у якой апынулася Японія пасля жудаснага землятрусы і цунамі, а таксама выкліканых гэтымі катаклізмамі праблем на атамных электрастанцыях».

На думку Кандрусевіча, сітуацыя, у якой апынулася ядзерная энергетыка Японіі, нагадвае аб тым, што

чалавек, нягледзячы на ўражлівыя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, не заўсёды можа кіраваць тым, што сам стварыў. «Стварэнні яго розуму выходзіць з-пад кантролю таго ж розуму, што яшчэ раз нагадвае аб адвечнай праўдзе: толькі Бог з’яўляецца валадаром свету»
, — падкрэсліваецца ў звароце.

Усведамляючы маштабы небяспекі, якая пагражае свету, і кіруючыся ідэяй міласэрнасці і салідарнасці з японскім народам, які перажывае трагедыю, арцыбіскуп заклікаў да малітвы за ахвяр катаклізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?