Пра гэта папярэдзілі ўлады Еўрасаюза. ЗША забараніла сваім служачым наведванне 80-кіламетровай зоны.

Еўрасаюз у бліжэйшыя гадзіны чакае магчымыя «катастрафічныя падзеі» на АЭС «Фукусіма-1». Пра гэта заявілі адказныя асобы ў Еўракамісіі.

«Сітуацыя выходзіць з пад кантролю. У бліжэйшыя гадзіны там могуць адбыцца катастрафічныя падзеі, якія могуць уяўляць небяспеку для жыцця людзей на востраве», — сказаў еўракамісар па пытаннях энергетыкі Этынгер у сераду.

Раней Этынгер называў тое, што адбываецца на АЭС у Фукусіме, «апакаліпсісам».

Расія вывозіць з Японіі сям’і супрацоўнікаў расійскіх устаноў, але дыпламаты пакуль застаюцца ў Токіа. Многія іншыя краіны заявілі аб эвакуацыі сваіх грамадзян з Японіі.

Замежныя банкіры з’язджаюць з Токіо на фоне ўзрастання радыяцыйнай пагрозы.

Пентагон заявіў аб тым, што ваеннаслужачым арміі ЗША забараняецца наведванне зоны ў радыусе 50 міль (80 км) ад АЭС «Фукусіма-1»
без спецыяльных сродкаў абароны.

Японскія ўлады прынялі рашэнне павысіць гранічна дапушчальную дозу радыяцыі для супрацоўнікаў ядзерных аб’ектаў у 2,5 разу ў сувязі з крайняй неабходнасцю прадухілення крызісу на АЭС краіны.

Сітуацыя на японскіх АЭС працягвае заставацца крытычнай. Спецыялісты мяркуюць, што

разбурэнне металічных абалонак рэактараў і выкід вялікіх аб’ёмаў радыеактыўных рэчываў сталі непазбежнасцю.

Паводле апошніх звестак японскага агенцтва Kyodo, на чатырох з шасці энергаблокаў Фукусімы-1 пачалося плаўленне стрыжняў рэактараў.

У энергаблоку № 1 стрыжні расплавіліся ўжо на 70%, у другім — на 33%.

Стрыжні рэактара трэцяга энергаблока часткова расплавіліся, дакладных дадзеных аб сур’ёзнасці пашкоджанняў няма. Таксама няма інфармацыі аб ступені разбурэння радыяцыйных матэрыялаў у чацвёртым энергаблоку, паведамляецца толькі, што стрыжні рэактара аголеныя, у рэактар ​​падаецца марская вада для астуджэння.

Усе будынкі чатырох энергаблокаў у той ці іншай ступені разбураны выбухамі, над імі падымаецца радыеактыўная пара, назіраецца вылучэнне вадароду.

На энергаблоках № 5 і № 6 АЭС сітуацыя стабільная, паведамляюць улады. Аднак на іх тэрыторыі заўважана павышэнне тэмпературы.

Нягледзячы на смяротную рызыку для жыцця, 180 японскіх інжынераў і тэхнікаў застаюцца на станцыі і працягваюць рабіць усё магчымае і немагчымае для ахалоджвання рэактараў і хаця б мінімізацыі наступстваў катастрофы. Узровень радыяцыі на Фукусіме складаў у сераду каля 400 мілізівертаў за гадзіну, тады як нармальная гадавая доза для чалавека складае 3 мілізіверты ў год.

Японіі судзіцца стаць ахвярай другога Чарнобыля — праз вусцішную неабачлівасць людзей.

Магутны Божа, барані Японію…

Трымайцеся, японцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?