17.03.2011 / 18:02

Уладзімір Някляеў. ***Мітынговыя вуліцы... 13

Мітынговыя вуліцы, поўныя ярасцю плошчы
Я пакіну аднойчы і рушу да возера Прошчы...

21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага дня на сайце «Нашай Нівы» штодзень — адзін класічны верш Уладзіміра Някляева, які працягвае заставацца пад хатнім арыштам.

Уладзімір Някляеў. Прошча (фінальны раздзел паэмы)

Мітынговыя вуліцы, поўныя ярасцю плошчы
Я пакіну аднойчы і рушу да возера Прошчы,
Што сінее на роднай зямлі васільком на радне
I царкву са званіцай ашчадна хавае на дне.

Па збалелай дарозе
з камянём непазбыўнай віны
Я ўвайду ў тое возера і разгайдаю званы,
I, аблашчаны Прошчай, за ўсіх,
каго проста люблю,
Памалюся, паплачу і свечку ў царкве запалю.

Залацістаю рыбай да берага свечка сплыве,
Залацістай змяёю слізне па шчаслівай траве,
I пчалой залатою паляціць над палямі яна,
Над вадой, над зямлёю; якая ва ўсіх нас адна.

Аднакрылую свечку
з царквы, што ўсплывае са дна,
Мне над возерам п р о ш ч ы
трымаць ад цямна да відна,
Вакол возера бераг
адзін,
і нікуды з яго,
Як бы мы ні штурхаліся — не спіхнуць нам
адзін аднаго.

Як бы мы ні шалелі ў натоўпах
ад лютых страсцей,
Паміж намі нямашака прышлых,
нязваных гасцей,
Толькі мы
паміж намі —
і нам не над прорваю жыць,
А над Прошчаю жыць.
Так нядоўга,
як свечка гарыць.

Больш вершаў Някляева — тутака.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

З кнігі «Прошча», 1996

0
Капитан Черепанов / Адказаць
17.03.2011 / 20:21
Сачыніцельства гэта не чапляе
0
qwert / Адказаць
17.03.2011 / 21:00
Uladzimir Niakliaeu - klasik belaruskaj litaratury. "Kapitan Cherepanov" - kavalak hauna.
0
valkirija / Адказаць
17.03.2011 / 21:02
А што капітана чапляе, пастраляць з кулямёта? Асабліва на мітынговых вуліцах. Спадару Некляеву. Мы так сама з'ехалі б да возера з мітынговых вуліц, калі б тут не руйнавалась усе чалавечае, каб мелі мы прошчу ўсё гэта змяніць, каб капітана кранаў Ваш заклік да еднасці, каб Крэўскі замак зрабіўся НАШАЙ гісторыяй. У кожнага свае возера вінаватасцяў, прыніженняў, помслівасці... не патануць бы
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру