21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага дня на сайце «Нашай Нівы» штодзень — адзін класічны верш Уладзіміра Някляева, які працягвае заставацца пад хатнім арыштам.

Сёння ў нашай хаце свята,
Калі ласка ў нашу хату,
Гэй, рады спаткаць,
Гуляць дык гуляць!

Сёння гудзе ад ранку ў нас гулянка,
А ўчора з вячора,
З намі гуляй, хто хоча,
хоць да ночы,
Хто адгуляў — спачывай.

Ліха з горам ды бядою
Скосім разам з лебядою.
Гэй, кінь гараваць,
Гуляць дык гуляць!

Покуль жывы ў свеце людзі,
Так ці гэтак — неяк будзе.
Гэй, жыць — не ўміраць,
Гуляць дык гуляць!

Больш вершаў Някляева — тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?