21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Да гэтага дня на сайце «Нашай Нівы» штодзень — адзін класічны верш Уладзіміра Някляева, які працягвае заставацца пад хатнім арыштам.
У крышталь зара вечаровая налівала нам
Белае віно і чырвонае роўна напалам.
Ростанню было замучонае шкло крыштальнае.
Белае віно і чырвонае, развітальнае.
Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё,
На
А жыццё такое кароткае: знічкай прамільгне,
А віно такое салодкае, горкае на дне.
Дзве зары, зары, дзве крыштальныя,
Толькі ўспамінаць
Вечаровая і світальная разам не гараць.
Рассякае нас натачонае лёсу вастрыё.
Белае віно і чырвонае — кожнаму сваё.
Больш вершаў Някляева — тутака.
0
0
0
0
0
0