Старшыня Еўракамісіі згодны ўзяць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве, але вылучыў умову — адсутнасць Лукашэнкі.

Пра гэта паведамілі ўкраінскаму агенцтву УНІАН у Еўракамісіі. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што існуе адна ўмова, якую вылучыў Барозу — адсутнасць на канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Міжнародная канферэнцыя «25 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні» пройдзе ў Кіеве 20–22 красавіка.

Паводле словаў прадстаўніка Еўракамісіі, Кіеў пакуль не паведаміў, ці запланаваны ўдзел Лукашэнкі. Згодна з вэб-сайтам канферэнцыі, урад Беларусі выступае адным з яе арганізатараў, нароўні з урадамі Украіны і Расіі, Еўракамісіяй, Радай Еўропы і шэрагам іншых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?