Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч 28 лютага напісаў заяву ў Генеральную пракуратуру аб парушэннях умоваў утрымання ў следчым ізалятары КДБ. Праз тры дні Міхалевічу прыйшоў адказ, што зварот перанакіраваны ў Вайсковую пракуратуру. Маўляў, адтуль і паведамяць аб канчатковым рашэнні.

Цікавае ў гэтай гісторыі заключаецца ў тым, што 14 сакавіка, на наступны дзень пасля таго, як стала ясна, што Алесь Міхалевіч з’ехаў з краіны, яму прыйшоў новы ліст з Генпракуратуры. Палітыка запрашаюць 18 сакавіка з’явіцца ў Генпракуратуры да следчага Пусташылы для дачы тлумачэнняў. Нібыта навін не чытаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?