У касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду пачаўся разгляд скаргі Міністэрства інфармацыі да «Аўтарадыё».

Нагадаем, што 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным папярэджаньне Мінфінфарму і рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб забароне наземнага вяшчаньня для «Аўтарадыё».

У складзе калегіі тры судзьдзі. Адзін зь іх пачаў зачытваць скаргу Міністэрства інфармацыі.

«Аўтарадыё» атрымала пісьмовую копію пастановы Вышэйшага гаспадарчага суду пра тое, што папярэджаньне Мінінфарму і адключэньне перадатчыка прызнаныя неадпаведнымі закону. Дакумэнт перададзены ў Міністэрства сувязі і Дзяржаўную інспэкцыю па электрасувязі, але там не сьпяшаюцца яго выконваць і ўключаць перадатчык.

Інспэкцыя чакае разгляду касацыйнай скаргі Міністэрства інфармацыі. Міністэрства палічыла экстрэмісцкім заклікам фразу зь перадвыбарчай праграмы Андрэя Саньнікава — «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы». Фраза прагучала ў эфіры «Аўтарадыё» і была растыражавана амаль дзясяткам СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?