16 сакавіка ў 21.20 на кватэры на вуліцы Чырвонай быў затрыманы Андрэй Юраў — кіраўнік Міжнароднай назіральніцкай місіі.Яго даставілі ў Савецкі РУЎС, дзе выставілі абвінавачанне. Аказалася, што спадар Юраў незаконна перасек
«Гэта было вельмі нечакана, і гэта канешне вялікі скандал, — каментуе сітуацыю Юраў. — Ніколі не было ніяк перашкодаў для працы місіі, тым больш, што нават нараканняў не было.Наадварот, нам нават казалі пра залішнюю лаяльнасць — мы проста імкнуліся даваць аб’ектыўную інфармацыю. Напрыклад, нашая прапанова запрасіць на суды прадстаўнікоў АБСЕ была ўхвалена. І тут выяўляецца, што я з’яўляюся „непажаданай“ персонай. Застаецца спадзявацца, што гэта памылка чыноўнікаў сярэдняга ўзроўню. Гэта з’яўляецца рэальным доказам таго, што „чорныя спісы“ існуюць і дзейнічаюць. Гэта можа датычыць грамадзян усіх краін, якія не мусяць мець беларускую візу. Навіна ўжо трапіла ў топ Яндэкса, і расейскі бок заўтра дасць сваю адзнаку гэтай сітуацыі».
«Я так ці інакш збіраўся пакінуць Беларусь, — кажа Юраў. — Але павінен быў заўтра ляцець у Кіеў, у выніку палячу ў Маскву — заўтра збіраецца прэзідэнцкі Савет, сябры якога яшчэ ўчора збіраліся прыляцець у Мінск, даведаўшыся пра затрыманне».
Праваабаронцы мяркуюць, што гэта выпадак не апошні. І невядома, хто з грамадзян Расіі, якія прыязджаюць у краіну праз празрыстую мяжу, адразу падпадаюць пад крымінальную адказнасць у Беларусі.
«Канешне, мы будзем паднімаць гэтае пытанне на ўзроўнях МЗС Расіі, Беларусі, Украіны, а таксама ў шэрагу міжнародных арганізацый.Дарэчы, Беларусь заўжды даказвае сваю адданасць прынцыпам ААН і іншых арганізацый, але тое, што адбылося ўчора — максімальна грубае парушэнне гэтых правілаў», — сцвярджаюць яны.
«Непажаданай» персонай Андрэй Юраў стаў 4 сакавіка. У Беларусь прыехаў
«Мы нават думалі здзейсніць крок у адказ — замест кожнага высланага з краіны сябра місіі прысылаць двух новых, але персаналу ў нас няшмат, — іранічна заўважае Юраў. — 90 адсоткаў супрацоўнікаў місіі працуюць
Скандал будзе вялікі, гэта абсалютна дакладна. Будзе міжнароднае разбіральніцтва. Гэта ставіць пад пагрозу існаванне саюзнай дамовы, да якой можна ставіцца скептычна, але яна ўсё адно існуе.У рэшце рэшт, чаму я — асоба непажаданая — змог уехаць у краіну. Прэцэдэнт вельмі небяспечны».
Андрэй Юраў злятае ў Маскву заўтра, а сёмай раніцы. Міжнародная назіральная місія па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі пачала працу ў Мінску 27 снежня. Яны была створаная прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый краін АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які яднае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ. Ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці. Падкрэслівае, што правы чалавека з’яўляюцца прадметам наўпроставай і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці і заклікае, каб улады Беларусі трымаліся ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сферы правоў чалавека, а