17 сьнежня ў Чарнігаве пройдзе ўстаноўчы зьезд Саюзу левых партый

Пра гэта "Белорусскому партизану" паведаміў лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін. У гэту структуру павінны ўвайсьці прадстаўнікі трох палітычных партый – ПКБ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі жанчын "Надзея".

Першапачаткова аб’яднаўчае мерапрыемства плянавалася правесьці ў ДК Менскага трактарнага заводу. Але арганізатарам у апошні момант было адмоўлена ў арэндзе памяшканьня. "Паводле нашай інфармацыі, гэта рашэньне прымалася ў галоўным ідэалягічным упраўленьні Адміністрацыі прэзыдэнта, таму мы вырашылі дарэмна не губляць час у пошуках новай залі, а правесьці ўстаноўчы сход на тэрыторыі Украіны", – заявіў С.Калякін "Белорусскому партизану".

Плянавалася, што ў зьезьдзе возмуць удзел 600 дэлегатаў: па 250 ад ПКБ і БСДП (Грамада) і 100 – ад Партыі жанчын. Тры партыі аб’яднаюцца на сацыял-дэмакратычнай плятформе. Лідэры будучага саюзу мяркуюць, што гэта кансалідацыя ня пойўдзе на шкоду сёньняшняй кааліцыі дэмакратычных сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?