22 сакавіка 1864 г. на Лукішскім пляцы ў Вільні быў пакараны смерцю кіраўнік паўстання на Беларусі і Літве Кастусь Каліноўскі. Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага і ўсіх барацьбітоў за Волю і Свабоду нашага краю. 19 сакавіка а 13 гадзіне ў Вільні адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гедыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі. Усе жадаючыя, далучайцеся!
За нашу і вашу Свабоду!