З такой заявай у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» выступіў сёньня, 6 сьнежня, афіцыйны прадстаўнік Газпрому Сяргей Купрыянаў.

Асноўная стратэгія кампаніі ў дачыненьні да найбліжэйшых суседзяў Расеі – ўраўняць цэны на газ з эўрапейскімі, заявіў ён.

Пры гэтым Сяргей Купрыянаў адзначыў, што захоўваць адзіную эканамічную прастору варта не цаной на газ. Тым ня менш, расейскае паліва ў найбліжэйшы час для найбліжэйшых суседзяў Расеі будзе каштаваць не аднолькава.

Самым танным будзе газ для Арменіі – 110$ за тысячу кубамэтраў. Для Украіны - 130$. Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік Газпрому абнадзеіў, што ў наступным годзе студзеньскага крызысу не паўторыцца.

Зь Беларусьсю, Грузіяй і Малдова дамоўленасьцяў пакуль няма, але ясна, што цэны падвысяцца. Мяркуецца, што Менск будзе купляць блакітнае паліва за 200$ за тысячу кубоў.

Грузіі Газпром гатовы прадаваць газ за больш чым 200 даляраў, адзначыўшы, што гэта ўдвая болей, чым цяпер. У цэлым Сяргей Купрыянаў прызнаў, што азпром праводзіць жорсткую палітыку, але і краіны-імпарцеры свае абавязкі выконваюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?