З такой прапановай выступіў загадчык кафедры міжнародных адносінаў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, эксперт Кансультацыйнай радыІнфармацыйна-аналітычнага цэнтра Сяргей Кізіма ў сябе ў блогу.
Ён піша: «На тэрыторыі ваеннай базы ЗША на Кубе створана турма ЗША, у якую звозяць людзей, западозраных у тэрарызме, злоўленых ва ўсім свеце. Магчыма, варта пасля завяршэння судовых працэсаў [па справе аб народных пратэстах 19 снежня] падумаць аб тым, каб прапанаваць кубінцам наступны варыянт.
Пабудаваць у межах бачнасці амерыканскай ваеннай базы на Кубе таксама турму для асуджаных за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадкаў апазіцыянераў з Беларусі.Перавесці іх туды для адбыцця пакарання. Паабяцаць закрыць турму і амніставаць зняволеных з Беларусі, калі ЗША закрые сваю супрацьзаконную турму на Кубе. Абвясціўшы ўсім на свеце, што ключ да свабоды як амерыканскіх, так і беларускіх зняволеных знаходзіцца ў руках не беларускага ўрада, а асабіста ў Абамы».
«У адной, беларускай, будуць сядзець вязні, у якіх было права на судовы працэс, у тэрміны, абумоўленыя беларускім заканадаўствам. У іншай, амерыканскай, будуць сядзець замежнікі, якія процізаконна выкрадзеныя амерыканцамі па ўсім свеце, без надзеі на справядлівы разгляд».
Гэта людзі, належныя да арганізацый, што ладзілі крывавыя тэракты. Многія з іх былі гатовыя стаць шахідамі.Нагадаем, што ў Гуантанама ўтрымліваюцца
тэрарысты-фанатыкі , трымаць якіх на нацыянальнай тэрыторыі было небяспечна.
Блогер Кізіма яшчэ раней быў забаніў «нязручных» для сябе каментатараў, але ў гэтым выпадку нават «зручныя» скептычна ацанілі «жарт» лукашэнкаўца.
«Параўноўваць тэрарыстаў, якія маюць дачыненне да атакі на СГЦ, і таго ж Атрошчанкава, які пастаяў ля Дома ўрада — гэта ўжо верх цынізмуі неразважлівасці, — піша блогер dzianominator. — Адна справа — стукнуць па дзвярах, а іншае — забіваць людзей. Вы забыліся яшчэ адну рэч — вы гаворыце аб грамадзянах нашай краіны! Вам трэба сваіх грамадзян зняважыць, абразіць і зрабіць іх прадметам гандлю».
«Сяргей, валюты ў краіне няма [на перавозку ў Гуантанама]. Дзякуючы мудрай і дальнабачнай палітыцы рэспубліка — банкрут.У 2010 годзе замежны доўг краіны кожную гадзіну павялічваўся на 736 507 $», — іранізуе balkunets.
«Калі будзе даказана пастаўка лукашэнкаўцамі зброі тэрарыстычным арганізацыям,то ў турму за межамі Беларусі ўрэшце можа трапіць