Старшыня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч у чарговы раз заявіў, што аднамомантавай дэвальвацыі ў Беларусі не адбудзецца: «Наш досвед кажа, што рэзкая дэвальвацыя — дрэннае рашэнне для беларусаў». Па яго словах пад аднамомантавай дэвальвацыяй ён разумее павышэнне курсу замежнай валюты нават на 5%.

«Банкі сёння задавальняюць попыт на валюту. Думаю,

пройдзе некалькі дзён — і людзі супакояцца, „набегі“ на абменнікі скончацца», —
расказвае ён. Дзеянні насельніцтва, на думку Пракаповіча, замінаюць развіццю эканомікі: «Задавальняючы попыт на валюту цалкам, мы даём дадатковую нагрузку на нашу банкаўскую сістэму, бо ўрэшце рэшт гэта пытанне вырашаецца за кошт нашых золатавалютных рэзерваў. Мы прыцягваем знешнія крэдыты і прадаём валюту насельніцтву замест таго, каб укладваць яе ў развіццё эканомікі і засяродзіцца на галоўным — выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бягучае пяцігоддзе».

Але прагноз усё адно станоўчы.

«Мы давядзём золатавалютныя рэзервы сёлета да $10 мільярдаў і больш іх змяншаць не будзем», — сказаў Пётр Пракаповіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?